top of page

Рагачоў

Untitled

Чароўны рог (той самы, з якога ўсяго многа) настолькі шчодра надзяліў Рагачоўскую зямлю гістарычнай і прыроднай спадчынай, што, здаецца, не хопіць і цэлага жыцця, каб наведаць усе яе адметныя куточкі. 

Рагачоўскі раён размяшчаецца на поўначы Гомельскай вобласці і займае плошчу ў 2,1 тыс.кв.км. Мяжуе з Кармянскім, Чачэрскім, Буда-Кашалёўскім і Жлобінскім раёнамі Гомельскай вобласці, Краснапольскім раёнам Магілёўскай вобласці. Створаны 17 ліпеня 1924 г. у складзе Бабруйскай акругі, 20 Лютага 1938 г. увайшоў у Гомельскую вобласць. На тэрыторыі раёна размешчана 208 населеных пунктаў. У склад раёна ўваходзяць 18 сельскіх і адзін пасялковы Савет. Насельніцтва 64 тыс.чал. Адміністрацыйны цэнтр - горад Рагачоў з насельніцтвам 34,1 тыс.чал. Размешчаны ў 121 км на поўнач ад Гомеля.

рптпп.jpg
castle-rahachou.jpg

У Рагачова свая, поўная інтрыгуючых артэфактаў гісторыя, здольная захапіць сівой даўніной, звязанай перш за ўсё з найбольш старажытным паселішчам на тэрыторыі Беларусі. Людзі, як вядома, часцей за ўсё сяліліся па берагах рэк, да якіх падступалі лясы.Шмат у рагачоўскіх нетрах захавана рэшткаў былых эпох — унікальных знаходак, сведак былых часоў. Сучаснікі выношваюць думку стварыць у гэтых мясцінах археалагічны нацыянальны парк — важкі доказ спрадвечнай людской прыхільнасці да прыдатнага Прыдняпроўскага краю.

Асабліва распаўсюджаны аповеды пра тое, як прадметы з археалагічных раздзелаў экспазіцыі трапляюць у музей літаральна з паверхні гарадзішчаў. Рэшткі керамікі, прылад працы (ды што там гаварыць, нават жаночыя ўпрыгажэнні!), калі верыць настаўнікам-краязнаўцам, часта ляжаць сярод травы і, нібыта грыбы, чакаюць, калі нехта падыдзе і пакладзе іх у краязнаўчы кошык. Да такіх аповедаў заўсёды ставіўся скептычна, пакуль не наведаў музей Збароўскага ясляў-сада — базавай школы імя К.Н.Осіпава.

Untitled
прттрп.jpg

Упершыню Рагачоў згадваецца ў 1142 г. ў Іпацьеўскім летапісе пры падзеле гарадоў кіеўскім князем Усеваладам. Тады горад уваходзіў у склад Чарнігаўскага княства. Як мяркуюць даследчыкі, слова "Рагачоў", магчыма, паходзіць ад літоўскага "рагас", які азначае святыню, алтар. А можа быць, гэта назва ўтварылася, таму, што ён стаіць на рогу, паміж рэчышчам Дняпра і вусцем Друці. На працягу стагоддзяў Рагачоў быў уцягнуты ў вір буйных падзей. Пастаянна з'яўляўся прадметам княжых міжусобіц, мэтай многіх заваёўнікаў. У канцы 12 стагоддзя Рагачоў належаў Пінскаму князю.

Як вядома, Уладзімір Караткевіч нарадзіўся ў Оршы, у Рагачове жыў яго дзед Васіль Грынкевіч. Дзед у свой час даслужыўся да губернскага казначэя, быў і адукаваным, і апантаным чалавекам. Ён захапіў цікаўнага ўнука казкамі, легендамі, паданнямі, якіх багата блукала па Прыдняпроўі...Найперш рухаемся да Палацавай гары — так званага гістарычнага цэнтра Рагачова. Тут, на Палацавай гары, стаіць волат-камень з гэткім жа ёмкім надпісам: «Отсюди есть пошел город Рогачев в лето 1142 года», што дае гораду поўнае права ганарыцца сваім шаноўным узростам. Але гэта толькі адна красамоўная цаглінка з падмурка Палацавай гары.

Untitled
Untitled

Далей шлях ляжыць у Кісцянёўскі парк. У тутэйшых мясцінах разварочваюцца падзеі аповесці Уладзіміра Караткевіча «Сівая легенда». Парк сапраўды незвычайны. Ён з’яўляецца часткай вялікай сядзібы, якая склалася ў маёнтку землеўладальніка Элермана напрыканцы XVIII — у першай палове XIX стагоддзя. Парк знаходзіўся на правай тэрасе Дняпра, займаў шэсць гектараў, выцягнуты паміж ракою і цэнтральнай каштанава-елкавай алеяй. За алеяй размя¬шчаліся сады, аранжарэйная гаспадарка, вінакурня і дзягцярны завод, гаспадарчы двор.

Могілкі размешчаны ў вельмі маляўнічым месцы - на беразе Дняпра.На іх размешчаны 3 капліцы.

Рагачоў._Могілкавыя_капліцы_(03).jpg
авыа.jpg

У 1994 годзе ў жыцці цэнтра адбылася вельмі значная падзея, якая адразу ж стала падзеяй і ў культурным жыцці ўсяго Рагачова. Менавіта як структурнае падраздзяленне цэнтра ў адным з будынкаў у цэнтры горада адкрыўся музей “Лёс салдата”. На сённяшні дзень “Лёс салдата” насамрэч з’яўляецца адным з самых буйных, прафесійнага ўзроўню музеяў устаноў адукацыі нашай краіны. Экспазіцыю музея “Лёс салдата” складаюць 5 раздзелаў: “Гісторыя атрада “Разведчыкі ваеннай славы” (так называлі сябе навучэнцы гомельскага ПТВ-56, якія вялі пошукавыя работы ў 1970—1980-х гадах), “Салдаты Вялікай Айчыннай вайны”, “Рагачоў у пачатку ліпеня 1941 года”, “Помніць, каб не паўтарылася”, “Яны змагаліся за Беларусь”. У кожным з раздзелаў — дзясяткі сваіх фішак-экспанатаў. 

Чароўны рог шчодра надзяліў маляўнічую Рагачоўшчыну помнікамі гісторыі, прыроды, архітэктуры. Зусім нядаўна каля будынка Рагачоўскага малочна-кансервавага камбіната з’явіўся і помнік знакамітаму, любімаму многімі беларусамі (тым больш кожным рагачоўцам) згушчанаму малаку. 

Untitled
Рагачоў: Книжные новинки
  • generic-social-link
  • generic-social-link
bottom of page