top of page
pamyatnik-vladimiru-korotkevichu-04.jpg

У кожнага чалавека ёсць свой, запаветны куточак на зямлі. Ёсць падставы гаварыць, што для У. Караткевіча Рагачоў быў тым, чым былі для А. С. Пушкіна Болдзіна ці для Янкі Купалы Акопы.У сваёй аўтабіяграфіі «Дарога, якую прайшоў» ён адзначаў, што ў Прыдняпроўі яму было неяк больш прытульна. I гэта абумоўлівалася і прыгажосцю прыдняпроўскай зямлі, і тым, што нарадзіўся ён у Оршы і ўсе яго продкі таксама ўраджэнцы той часткі Беларусі, што ля-жыць на Дняпры. На гэтай зямлі мастак напісаў многія свае творы. I многія з іх прысвечаны гэтай зямлі і яе людзям.

Асаблівае месца ў жыццёвым і творчым лёсе У. Караткевіча належыць Рагачоўшчыне.



Рагачоў._Дом_Уладзіміра_Караткевіча_(03)

Заўседы гасцінным і ўтульным для У. Караткевіча і яго сяброў былі ў Рагачове дом на вуліцы Чкалава(цяпер вуліца Караткевіча), дзе жыў яго дзядзька Ігар Васілевіч Грынкевіч (памёр у 1985), дзе і зараз жыве яго сын Сяргей з сям'ёй.

Гэты мураваны дом яшчэ пабудаваў дзед Васіль Юльянавіч. Сюды часта прыязджаў пісьменнік працаваць, адпачываць, лавіць рыбу і хадзіць на паляванне, сустракацца з цікавымі людзьмі. У гэтым прасторным доме з высокай столлю яму быў адведзены вялікі пакой. 15 мая 1981 г. У. Караткевіч падараваў Ігару Васілевічу свае «Выбраныя творы» ў 2 тамах (Мн., 1980) з такім надпісам: «Дарагому дзядзьку Ігару, майму другому бацьку».

Гэты дом — гатовы музей. У ім ёсць стол, які Караткевіч прыдбаў сам і пісаў за ім начамі, не спыняючыся. Цацачныя сабачкі, якія памятаюць пісьменніка. Самавар і імбрык, з якіх піў гарбату Караткевіч. Нават шпалеры — тыя самыя…





пкпувк.jpg

Яго ранняя паэма «Зямля дзядоў» была пачата ў 1950 г. ў Рагачове. Пасля заканчэння Кіеўскага ўніверсітэта летам 1954 г. зноў гасцяваў ён у дзядзькі. У вершы «Вагеньчык у яблынным садзе» паэт пісаў:

Тут цягне жыць і кахаці,

 Тут добра так, як нідзе,

 У старасвецкай хаце,

 У дзедаўскім родным гняздзе.

 Бо з гэтай няяркай зямліцы,

 3 абрываў рудых, з лугоў,

 3 садоў у начной расяніцы

 Наш корань у свет пайшоў.

На рагачоўскай зямлі ўзніклі і вершы «Буслы вучаць дзяцей», «Я іду лугавою дарогай», «О вясна! Таполі! Свеце мілы!..», «Жанчыне з бэзам», «I сніў Адам», «Крокі ўначы», «Чурлёніс», «Вуліцы», «Як сканаю — душа застанецца» і многія інш.




Пшеничное поле

3 Рагачовам звязана і стварэнне рамана «Каласы пад сярпом тваім». Як вядома, збіраць матэрыялы для свайго будучага твора пра паўстанне 1863—1864 гг. У. Караткевіч пачаў у першай палове 50-х гадоў, калі вучыўся у Кіеўскім універсітэце. Пісаць па-сапраўднаму раман ён пачаў у Рагачове 27 красавіка 1962 г. У рамане У. Караткевіч закранаў адну з яркіх старонак беларускай гісторыі. Пачынаецца ён з прыдняпроўскіх легенд і паданняў, з апісання паэтычнай і вельмі прыгожай прыроды — ад Рагачова да Оршы. Як у рамане «Каласы пад сярпом тваім», так і ў іншых творах ён Дняпро называе вялікай ракой. Дняпро з'яўляецца для мастака крыніцай натхнення, выступае як адзін з герояў яго кнігі, як сімвал беларускага краю, як тая артэрыя, што жывіць яго родную зямлю і дае ёй сілы.


                                


Рагачоў._Дом_Уладзіміра_Караткевіча_(02)

Добрая атмасфера дзедаўскай хаты ў Рагачове спрыяла і таму, што якраз тут зімой і вясной 1966 г. У. Караткевіч канчаў свой раман «Хрыстос прызямліўся ў Гародні».


Шмат цёплых слоў сказаў пра Прыдняпроўе пісьменнік у нарысе «Зямля пад белымі крыламі». Пісьменнік, па сутнасці, стварае гімн роднай зямлі, калі апісвае паводку на Дняпры ці калі расказвае пра мужных, працавітых, кемлівых людзей свайго краю.


Сваім сябрам, знаёмым, усёй Беларусі і ўсяму свету пясняр Пры-дняпроўя хацеў паказаць, якая яна прыгожая, яго родная «зямля пад белымі крыламі». I, думаецца, ён дамогся гэтага ў сваіх творах. Дзякуючы песняру Прыдняпроўя зафіксавалі красу рагачоўскай зямлі і кінематаграфісты. Так, кінарэжысёр А. Ястрабаў па сцэнарыю У. Караткевіча паставіў дакументальныя фільмы «Апавяданні пра юнацтва» (1960) і «Будзь шчаслівай, рака» (1967).


Вызначаючы асаблівасці розных беларускіх мясцін, пісьменнік знаходзіць дакладныя і непаўторныя фарбы і для Рагачова, «дзе зелень і гарадзішчы, і галаваломныя ўрвішчы над Дняпром, і вісяць на іх кронамі ўніз скурчаныя сосны, і дрэмле шыпшына на курганах, і ззяюць тэрыконы ракушак», Такой убачыў, такой паказаў і такой, выкарыстоўваючы яго любімае слова, «прыўкраснай» паўстала яна ў яго творах


— Тут нарадзілася мама Уладзіміра  Караткевіча,  —  кажа былы  дырэктар рагачоўскага музея народнай славы Андрэй ЧАРНЯЎСКІ. — Тут пахаваная бабуля пісьменніка. Але галоўная наша каштоўнасць — гэта хата, дзе Караткевіч падоўгу жыў, дзе ён напісаў «Ладдзю Роспачы», «Сівую легенду», «Віно дажджоў», часткова «Каласы пад сярпом тваім». Таксама звязаныя з Караткевічам ваколіцы Рагачова — у вёсцы Збароў працавала настаўніцай мама пісьменніка. У Азярышчы ён любіў паляваць і вудзіць рыбу, тутэйшы абрыў над Дняпром з дрэвамі, якія туды рэгулярна падаюць, нарадзілі першы радок «Каласоў...»: «Груша цвіла апошні год...». Вёска Кісцяні апісаная ў «Сівой легендзе». Дняпро ад Рагачова да Кісцянёў — гэта ягонае любімае месца, як ён сам пісаў. I Крыцкія пагоркі (ці хутары) — ён прасіў, каб яго прах там развеялі пасля смерці...

Рагачоўскімі сцежкамі Караткевіча: Книжные новинки
  • generic-social-link
  • generic-social-link
bottom of page